pdf

СКРЫПШЧЫНА

Дата стварэння: 24.10.2023 09:39:41

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Скрыпшчына, вёска, Верхнядзвінскі раён


Скры́пшчына (Скрыпчына)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Рагелева Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 53 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 42 жыхары і спалілі вёску (11 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1982 г. насыпаны курган і ўстаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  3. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны: уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2025.