pdf

СТАРОНКА

Дата стварэння: 24.10.2023 09:41:06

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Старонка, вёска, Асіповіцкі раён


Старо́нка

Вёска на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўднёвы ўсход ад в. Старое Сяло Вяззеўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 168 чалавек.

Гітлераўскія карнікі ў 1943 г. (паводле розных звестак, у студзені, ліпені або ў жніўні) загубілі 101 жыхара і спалілі вёску (38 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы, дзе раней знаходзілася Старонка, устаноўлена памятная стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2002.

  3. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  4. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны: уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2025.