pdf

СУХАЯ МІЛЯ

Дата стварэння: 24.10.2023 09:42:16

Дата змены: 11.09.2024 16:15:34


location Google location Yandex

Сухая Міля, вёска, Салігорскі раён


Суха́я Мі́ля

Вёска на тэрыторыі Салігорскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на паўднёвы захад ад в. Загор’е Зажэвіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 75 чалавек.

У час карнай аперацыі 14 верасня (паводле іншых звестак — у ліпені) 1942 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (24 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

Загубленыя жыхары пахаваны за 0,6 км на паўднёвы захад ад Загор’я, на магіле пастаўлена стэла. На месцы, дзе раней знаходзілася Сухая Міля, у 1968 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Салігорскага раёна / Рэдкал.: Л. М. Драбовіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2004.

  3. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  4. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны: уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2025.