Сяле́ц
Вёска на тэрыторыі Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на захад ад в. Усакіна Патоцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 64 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў ліпені (паводле іншых звестак — у маі) 1942 г. гітлераўцы загубілі 60 жыхароў і спалілі вёску (17 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі ў 1985 г. устаноўлены мемарыяльны знак.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».