Хады́ка
Вёска на тэрыторыі Салігорскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 5 км на паўднёвы захад ад в. Загор’е Зажэвіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 138 чалавек.
У час карнай аперацыі ў чэрвені 1943 г. гітлераўцы загубілі 136 жыхароў і спалілі вёску (23 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі насыпаны курган, на вяршыні якога пастаўлены абеліск, каля падножжа — стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Салігорскага раёна / Рэдкал.: Л. М. Драбовіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2004.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны: уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2025.