Шчамі́лаўка
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 5 км ад в. Роўнае Мішневіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 31 чалавек.
У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 23 жыхары і спалілі вёску (6 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы, дзе раней знаходзілася Шчамілаўка, у 1969 г. устаноўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Память: историко-документальная хроника Шумилинского района: к 40‑летию Победы над фашистской Германией / Редкол.: И. П. Шамякин (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны: уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2025.