Дражaкі́
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на паўднёвы захад ад в. Казьяны Мішневіцкага сельсавета, справа ад дарогі на в. Роўнае. Перад вайной у вёсцы жыў 51 чалавек.
У сакавіку 1943 г. у час карнай аперацыі гітлераўцы загубілі 39 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1969 г. на месцы вёскі пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».