ЗА РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта
pdf

«ЗА РОДИНУ»

Дата стварэння: 02.11.2023 16:27:35

Дата змены: 11.09.2024 14:35:47


«За Ро́дину»

Газета, орган Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася ў вёсках Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці (гл. Друкарня Брэсцкага абласнога антыфашысцкага камітэта), пазней у Ружанскай пушчы. Выйшла 48 нумароў. Вядомы № 13 газеты за 28 снежня 1943 г і № 1–35 газеты за перыяд 13 студзеня — 22 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Адказныя за выданне: І. П. Урбановіч, М. Е. Крыштафовіч.