Дата стварэння: 02.11.2023 16:31:20
Дата змены: 11.09.2024 15:24:18
«Кра́сное зна́мя»
Газета, з’яўлялася органам Скідзельскага падпольнага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Беластоцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядомы 24 нумары (№ 38 за 1943; № 39–41 за студзень 1944; 4–17, 19–25 за люты — чэрвень 1944) за перыяд з 11 снежня 1943 г. да 2 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактар А. Р. Паўлюткін.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Скідзельскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гродзенскай вобласці. Выданне спынена на № 50 за 26 красавіка 1962 г. у сувязі са скасаваннем Скідзельскага раёна.