Дата стварэння: 02.11.2023 16:33:07
Дата змены: 11.09.2024 15:26:25
«Ми́нский большеви́к»
Газета, орган Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у час Вялікай Айчыннай вайны.
Выдавалася ў друкарні Мінскага сельскага падпольнага райкама КП(б)Б у прыгараднай в. Зарэчча (Мінскі раён). Паводле сведчанняў рэдактара газеты, першы нумар выйшаў у кастрычніку 1943 г. Вядома 25 нумароў (№ 102–107 за 1943; № 108–126 за 1944) за перыяд з 2 лістапада 1943 г. да 25 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Агульны тыраж 10 тыс. экзэмпляраў, большая яго частка распаўсюджвалася ў Мінску. Рэдактар А. Д. Сакевіч.
Газета заклікала насельніцтва горада змагацца супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, дапамагаць наступаючым часцям Чырвонай арміі.