pdf

«ПАЛЕСКАЯ ПРАЎДА»

Дата стварэння: 11/02/2023 04:35:01 pm

Дата змены: 09/11/2024 03:24:18 pm

ПАЛЕСКАЯ ПРАЎДА, газета

Газета «Палеская праўда» — орган Пінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б.

«Пале́ская пра́ўда»

Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Под небом Полесья», у кастрычніку 1939 г. выйшла пад загалоўкам «Освобождённое Полесье», затым называлася «Палеская праўда». Друкавалася як орган Часовага ўпраўлення г. Пінск, Пінскага абкама КП(б)‌Б і аблвыканкама (сакавік — красавік 1940), Пінскага абкама, гаркама КП(б)‌Б і аблвыканкама (з мая 1940). Выходзіла да 21 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Пінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б. Вядома 57 нумароў (№ 2–31 за 1943; № 32, 33 за 1–9.1.1944, № 3–28 за студзень — ліпень 1944) за перыяд з 8 чэрвеня 1943 г. да 8 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: І. Р. Ганчарык, М. А. Эрдман (з верасня 1943).

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад той жа назвай. Выданне газеты ў якасці абласной спынілася на № 8 за 12 студзеня 1954 г. З 7 лютага 1954 г. да 28 лютага 1963 г. мела назву «Пинская правда», з сакавіка 1963 г. — «Полесская правда». З 1965 г. друкавалася як орган Пінскага райкама і гаркама КПБ, раённага і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.

Раённая газета, выходзіла 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Пінскі раённы выканаўчы камітэт і Пінскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты. З 1 студзеня 2023 г. выданне спынена. У Пінску і Пінскім раёне выходзіць аб’яднаная газета «Пінскі веснік» з укладышам «Полесская правда».