pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД БАГУШЭЎСКІ

Дата стварэння: 02.11.2023 16:45:23

Дата змены: 15.05.2025 15:00:52


Партыза́нскі атра́д Багушэ́ўскі

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Багушэўскага раёна Віцебскай вобласці БССР і Смаленскай вобласці РСФСР.

Створаны ў жніўні 1941 г. у Багушэўскім раёне з мясцовых камуністаў і камсамольцаў (18 чалавек) на чале з сакратаром Багушэўскага райкама КП(б)‌Б А. К. Стэльмахам і групы ваеннаслужачых на чале з П. С. Гапонцавым.

У верасні 1941 г. партызаны ўдзельнічалі ў нападзе на г. п. Багушэўск (гл. Багушэўскі бой 1941 г.), у баях з карнікамі падарвалі некалькі мастоў на шашы Віцебск — Орша. У кастрычніку 1941 г. атрад, адбіваючыся ад карнікаў, выйшаў у Смаленскую вобласць.

У пачатку лютага 1942 г. злучыўся з Чырвонай арміяй.

Камандзіры атрада: А. К. Стэльмах, П. С. Гапонцаў; камісар У. Л. Агейчык.