Дата стварэння: 02.11.2023 16:47:04
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Ста́линская молодёжь»
Газета, орган Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ і Мінскага абкама ЛКСМБ. Заснавана ў красавіку 1938 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ і Мінскага падпольнага абкама ЛКСМБ. Вядомы 3 нумары (№ 1–3) за перыяд з 2 да 26 верасня 1943 г. на рускай мове. Рэдактар I. А. Матыль (з верасня 1943).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З чэрвеня 1956 г. называлася «Знамя юности». Друкавалася як орган ЦК ЛКСМБ.
Грамадска-палітычная маладзёжная газета, выходзіць пад назвай «Знамя юности» адзін раз на тыдзень на рускай мове. Заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».