Дата стварэння: 28.12.2023 12:16:07
Дата змены: 20.06.2025 10:13:56
Партыза́нскі атра́д Па́рыцкі імя́ С. М. Кі́рава
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Парыцкага і Васілевіцкага раёнаў Палескай вобласці.
Створаны ў красавіку 1943 г. з партызан, вылучаных партызанскай брыгадай 123‑й Акцябрскай імя 25‑годдзя БССР.
Партызаны ў жніўні 1943 г. удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Васілевічы — Рэчыца, на шашэйных і грунтавых дарогах спалілі 13 мастоў, у Парычах знішчылі склад з ільновалакном. Разам з савецкімі воінамі вызвалялі в. Хутар Васілевіцкага (цяпер Светлагорскага) раёна.
Атрад (339 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 18 лістапада 1943 г.
Камандзір М. М. Какоўка, камісар К. А. Дудко, начальнік штаба П. У. Пішчык.
У 1967 г. у в. Хутар (цяпер аграгарадок) Светлагорскага раёна ў гонар атрада была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.