Дата стварэння: 28.12.2023 13:47:21
Дата змены: 11.09.2024 14:53:38
«Белару́ская шко́ла»
Прагерманскі педагагічны часопіс Інспектарыята беларускіх школ пры Генеральным камісарыяце Беларусі. Выдаваўся ў студзені — снежні 1942 г. у Мінску (друкаваўся кірыліцай і лацінкай у Вільнюсе) на беларускай мове пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіў раз на 2 месяцы. Адказны за змест Й. Сівіца.
Складаўся з дзвюх частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных улад у галіне народнай адукацыі.
Выйшла 6 нумароў.
З 1943 г. замест «Беларускай школы» выдаваўся часопіс «Школа і жыццё».
Жумар С. У. «Беларуская школа» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.
Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны. – Минск: БелНИИДАД, 1996.
Марзалюк І. А. Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР. – Мінск: Беларусь, 2025.