pdf

«БЕЛАРУСКІ ГОЛАС»

Дата стварэння: 28.12.2023 13:47:43

Дата змены: 11.09.2024 14:23:05


«Белару́скі го́лас» («Bielaruski holas»)

Штотыднёвая пранацысцкая беларускамоўная газета.

Выдавалася ў 1942–1944 гг. у г. Вільнюс (Літва) на беларускай мове (друкавалася лацінкай) пад кантролем германскіх улад у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Літвы і Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Рэдактар Ф. Аляхновіч.

Друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, перакладныя матэрыялы гітлераўскіх прапагандысцкіх службаў аб становішчы на франтах Другой сусветнай вайны, аб міжнародным становішчы.

У рубрыках «З усіх куткоў Беларусі», «З беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і іншых інфармавала пра беларускае нацыянальна-культурнае жыццё, усхваляла культуртрэгерства нямецкіх акупантаў (насаджэнне імі ўласных культурных стандартаў). На старонках газеты змешчаны нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаглова і іншых па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы пра палітычныя рэпрэсіі ў СССР, пра Катынскі расстрэл, агляды акупацыйнай прэсы, эканомікі, а таксама антысавецкая публіцыстыка.

Выйшла 122 нумары.


Літаратура
  1. Жумар С. У. «Беларуская газэта» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  2. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны. – Минск: БелНИИДАД, 1996.

  3. Марзалюк І. А. Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР. – Мінск: Беларусь, 2025.