А́льцы
Вёска на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Малькавічы Дунілавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 93 чалавекі.
У час карнай аперацыі 19 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (72 чалавекі) і спалілі вёску (21 двор).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1975 г. на месцы вёскі пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2001.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.