pdf

АРЖАВУХАВА

Дата стварэння: 02.03.2023 09:36:50

Дата змены: 11.09.2024 16:09:03


location Google location Yandex

Аржавухава, вёска, Віцебскі раён

Аржаву́хава

Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на поўдзень ад в. Уласава Суражскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 32 чалавекі.

Гітлераўцы 11 снежня 1942 г. загубілі жыхароў (23 чалавекі) і спалілі вёску (13 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».