Бачкары́
Вёска на тэрыторыі Ушацкага pаёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на паўднёвы захад ад в. Рагуцкія Жарскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 50 чалавек.
У маі 1944 г. гітлераўцы загубілі 12 жыхароў і спалілі вёску (13 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1975 г. на месцы вёскі пастаўлены мемарыяльны знак.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2003.