pdf

«БУРАВЕСНІК»

Дата стварэння: 02.03.2023 10:15:57

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


«Бураве́снік» («Sturmvogel»)

Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх акупантаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці 10–15 ліпеня 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Праводзілася сіламі начальніка аховы тылу 4‑й нямецкай палявой арміі, у т. л. 774‑га батальёна 96‑га ахоўнага палка, паліцыі парадку, 624‑га асобнага ўсходняга батальёна.

На поўдзень ад в. Студзянец, каля вёсак Сасноўка і Антонаўка, карнікі былі спынены, а потым контратакаваны байцамі 13‑й Касцюковіцкай партызанскай брыгады. Насельніцтва з вёсак, якому пагражалі гітлераўцы, было схавана ў глыбіні партызанскай зоны.

Кіраўніцтва карнай аперацыяй «Буравеснік» у справаздачы вышэйшаму камандаванню прызнала поўны яе правал.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.

  3. Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. Ч. 1 / Редкол.: под общей редакцией А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023.