pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ ГРУПА «ІСКРА»

Дата стварэння: 15.02.2024 14:36:46

Дата змены: 15.05.2025 15:02:01


Партыза́нская гру́па «І́скра»

Спецгрупа Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) БССР.

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Антопальскага, Дзівінскага, Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў Брэсцкай вобласці, Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.

Група ў складзе чатырох чалавек сфарміравана ў савецкім тыле і 28 кастрычніка 1943 г. перапраўлена за лінію фронту. Дыслацыравалася ў Дзівінскім раёне. У час баявой дзейнасці папоўнілася мясцовым насельніцтвам.

Партызаны пусцілі пад адхон 22 варожыя эшалоны, знішчылі і папсавалі больш за 450 вагонаў і платформ, 66 аўтамашын, 4 гарматы, цэх лесапільнага завода, дзе выраблялі фюзеляжныя рамы для самалётаў, узарвалі больш за 500 м чыгункі. У выніку дыверсій, праведзеных групай, знішчана каля 3,5 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў. Партызаны перадавалі камандаванню Чырвонай арміі звесткі пра абарончыя збудаванні ворага ўздоўж р. Заходні Буг, план размяшчэння ваенных аб’ектаў у г. Брэст, іншых буйных гарнізонаў. Група праводзіла значную контрразведвальную работу па абароне партызанскіх атрадаў, выявіла шмат асоб, якія аказвалі дапамогу нямецкім карным органам.

Група злучылася з Чырвонай арміяй 8 красавіка (21 чалавек) і 24 ліпеня (15 чалавек) 1944 г.

Камандзір М. П. Хахлоў.