Дата стварэння: 15.02.2024 14:38:01
Дата змены: 15.05.2025 15:00:52
Партыза́нскі атра́д «Арту́р»
Спецатрад Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Аршанскага, Талачынскага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласці, Мінскага раёна і ў Мінску.
Створаны летам 1943 г. у выніку аб’яднання трох атрадаў: «Артур» (па псеўданіме камандзіра I. Ф. Залатара), «Гром» (камандзір Ф. Ф. Азміцель), «Дапамога» (камандзір Б. Л. Галушкін).
Падрыўнікі атрада пусцілі пад адхон 24 варожыя эшалоны, знішчылі і пашкодзілі 23 паравозы, 56 аўтамашын, 21 танк, вывелі са строю папяровую фабрыку, паравозарамонтны цэх, склад запчастак да авіяматораў у г. Барысаў, электрастанцыю і інш.
Атрад (больш за 300 чалавек) злучыўся з Чырвонай арміяй 2 ліпеня 1944 г.
Ф. Ф. Азміцелю і Б. Л. Галушкіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.