Дата стварэння: 15.02.2024 14:38:21
Дата змены: 28.05.2025 12:03:58
Партыза́нскі атра́д «Меч»
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Створаны ў чэрвені 1942 г. у савецкім тыле і накіраваны ў Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці.
У ліпені — жніўні 1942 г. на шляху да месца прызначэння партызаны вялі баявыя аперацыі супраць карнікаў у Лёзненскім і Багушэўскім раёнах. Разграмілі валасную ўправу ў в. Кабылнянка (?) Лёзненскага pаёна (22.7.1942), вялі засадныя баі на шашы Орша — Віцебск, Сянно — Багушэўск і абарончыя каля вёсак Цялыш (?) (24.7.1942), Нярэйша (15.8.1942), Заважа́нне (17.8.1942) Багушэўскага раёна.
У жніўні 1942 г. у баях з карнікамі ў Багушэўскім раёне атрад рассеяны, частка яго ў кастрычніку 1942 г. выйшла ў савецкі тыл.
Камандзір К. А. Сінякоў, камісар Е. Я. Стрыжакоў, начальнік штаба В. М. Бутрамееў.