pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД ІМЯ А. В. СУВОРАВА

Дата стварэння: 15.02.2024 14:39:43

Дата змены: 28.05.2025 12:04:03


Партыза́нскі атра́д імя́ А. В. Суво́рава

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Створаны ў верасні 1943 г. на базе груп, вылучаных з брыгад імя П. К. Панамарэнкі і «Дзядзькі Колі».

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку Крупкі — Жодзіна, шашэйных дарогах. Каля в. Лесуны́ (цяпер не існуе) Барысаўскага pаёна 25 кастрычніка 1943 г. знішчылі 5 варожых аўтамашын, 2 студзеня 1944 г. — 3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У Барысаве падарвалі і спалілі 8 цыстэрнаў гаручага, перасоўную радыёстанцыю.

Атрад (120 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 27 чэрвеня 1944 г.

Камандзіры: П. Р. Півавараў, А. С. М. Аліеў; камісар П. У. Лаўрыновіч; начальнік штаба Л. У. Афонін.