Дата стварэння: 15.02.2024 14:40:28
Дата змены: 22.08.2025 11:39:47
Партыза́нскі атра́д імя́ Р. І. Като́ўскага 2‑га складу
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Антопальскага, Дзівінскага і Косаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Створаны ў маі 1944 г. на базе разведвальнай і дыверсійнай груп, якія дзейнічалі ў тыле праціўніка пасля злучэння ў сакавіку 1944 г. асноўных сіл партызанскага атрада імя Р. I. Катоўскага 1‑га складу з Чырвонай арміяй.
Атрад (91 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй у ліпені 1944 г.
Камандзір I. I. Пазднякоў (Пазнякоў), камісар К. М. Касымаў, начальнік штаба А. Ф. Бураў.