ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ С. М. КІРАВА, Мінскай вобласці, камандзір М. І. Карашкоў
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ С. М. КІРАВА

Дата стварэння: 19.02.2024 11:04:55

Дата змены: 11.09.2024 14:59:13

Партыза́нская брыга́да імя́ С. М. Кі́рава

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Барысаўскага, Пухавіцкага, Рудзенскага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці.

Створана ў кастрычніку 1943 г. рашэннем Чэрвеньскага падпольнага райкама КП(б)‌Б на базе вылучаных партызанскай брыгадай 1‑й Мінскай атрадаў: імя С. М. Кірава, імя К. Я. Варашылава (створаныя ў жніўні 1943) і імя С. М. Будзённага (створаны ў лістападзе 1942), адначасова быў сфарміраваны атрад імя Г. К. Жукава.

Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і інш. У жніўні 1943 г. вялі засадныя баі каля в. Ачыжа Чэрвеньскага раёна, у снежні — каля в. Матарова Рудзенскага раёна, у ліпені — жніўні 1943 г. — баі з карнікамі. У аперацыі «Рэйкавая вайна» падарвалі больш за 1,3 тыс. рэек. У красавіку 1944 г. разграмілі гарнізоны ў вёсках Такавішча і Вялікія Лукі Пухавіцкага раёна. У красавіку — маі 1944 г. зноў змагаліся з карнікамі. Разам з Чырвонай арміяй вызвалілі г. Чэрвень.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 29 чэрвеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя С. М. Кірава, імя С. М. Будзённага, імя К. Я. Варашылава, імя Г. К. Жукава, у якіх налічвалася 910 партызан.

Камандзір брыгады М. I. Карашкоў, камісар Г. М. Папшаў, начальнік штаба Р. М. Дзедаў.