Дата стварэння: 05.03.2024 09:08:46
Дата змены: 23.08.2024 10:01:31
«За Сове́цкую Радзі́му» («За Савецкую Радзіму»)
Газета, заснавана ў студзені 1932 г. пад назвай «Калгаснік Уздзеншчыны» як орган Уздзенскага райкама КП(б)Б Мінскай вобласці. Мела назвы «Прыгранічны калгаснік» (26.6.1938 — 13.4.1940), «Сталінская праўда» (15.4.1940 — 19.6.1941).
У час нямецка-фашысцкай акупацыі выходзіла як орган Уздзенскага падпольнага райкама КП(б)Б. (№ 1–19 за 1943; № 1–5, 22–32 за 1944) за перыяд з 26 жніўня 1943 г. да 30 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай (асобныя матэрыялы) мовах. Рэдактар І. Ф. Ус.
Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад той жа назвай. У перыяд з 29 красавіка 1962 г. па 31 снежня 1966 г. адбыўся перапынак у выданні. Са студзеня 1967 г. — «Чырвоная зорка», з’яўлялася органам Уздзенскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Чырвоная зорка» адзін раз на тыдзень на беларускай мове. Заснавальнікі — Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт і Уздзенскі раённы Савет дэпутатаў.