Дата стварэння: 05.03.2024 09:09:34
Дата змены: 11.09.2024 15:26:25
«Калектыві́ст»
Газета, заснавана ў снежні 1930 г. як орган Уваравіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 7 жніўня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Уваравіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 4 нумары (№ 1–4) за перыяд з 20 верасня да 22 кастрычніка1943 г. на беларускай мове.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Сцяг Ільіча» як орган Уваравіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 31 за 18 красавіка 1962 г. у сувязі са скасаваннем Уваравіцкага раёна.