КЛІЧ РАДЗІМЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Ельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці
pdf

«КЛІЧ РАДЗІМЫ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:10:51

Дата змены: 11.09.2024 14:28:46

КЛІЧ РАДЗІМЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Ельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Палескай вобласці

Газета «Кліч Радзімы» — орган Ельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Кліч Радзі́мы»

Газета, заснавана ў снежні 1931 г. пад назвай «Бальшавіцкі змагар». У перыяд з ліпеня 1938 г. да 12 жніўня 1941 г. мела назву «Калгаснае жыццё», орган Ельскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Ельскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядомы адзін нумар за 19 верасня 1943 г. (№ 1). Рэдактар І. А. Кравец.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Калгаснае жыццё»). З 26 красавіка 1962 г. называлася «Ленінская праўда». З 1965 г. друкавалася як орган Ельскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Народны голас» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Ельскі раённы выканаўчы камітэт і Ельскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.