Дата стварэння: 05.03.2024 09:13:22
Дата змены: 11.09.2024 15:26:25
«Кра́сный партиза́н»
Газета, орган Васілішкаўскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіла са студзеня 1944 г. Вядомы 4 нумары за май 1944 г. (№ 6 за 3 мая, № 7 за 15 мая, № 8 за 20 мая, № 9 за 30 мая) на рускай мове. Рэдактар А. А. Патапаў.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Васілішкаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гродзенскай вобласці. Выданне спынена на № 5 за 16 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Васілішкаўскага раёна.