Дата стварэння: 05.03.2024 09:14:17
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«Ле́нінскі сцяг»
Газета, заснавана ў снежні 1931 г. як орган Хойніцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. Выходзіла да 29 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Хойніцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы № 1 за 26 верасня 1943 г. на беларускай мове.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 26 красавіка 1962 г. называлася «Новы шлях». У студзені 1965 г. яе назва змянілася на «Ленінскі сцяг». З 1965 г. друкавалася як орган Хойніцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.
З ліпеня 2009 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Хойніцкія навіны» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт і Хойніцкі раённы Савет дэпутатаў.