Дата стварэння: 05.03.2024 09:17:05
Дата змены: 06.03.2025 10:54:58
«На разгро́м во́рага»
Газета, орган Быценскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 19 нумароў (№ 1–19) за перыяд з 1 студзеня да 27 чэрвеня 1944 г. на беларускай мове.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Новае жыццё» як орган Быценскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, пасля Брэсцкай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 80 за 13 кастрычніка 1957 г. у сувязі са скасаваннем Быценскага раёна.