pdf

«ПАРТИЗАН БЕЛОРУССИИ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:18:46

Дата змены: 11.09.2024 15:20:47

ПАРТИЗАН БЕЛОРУССИИ, газета

Газета «Партизан Белоруссии» — орган Пухавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Партиза́н Белору́ссии»

Газета, заснавана ў 1930 г. пад назвай «Шлях калектывізацыі». З мая 1931 г. называлася «За калгасы», з чэрвеня 1938 г. — «Сцяг камунізма». Орган Пухавіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. Выходзіла да 18 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Пухавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выдавалася ў партызанскай брыгадзе «Полымя». Вядома 28 нумароў (№ 1–21 за 1943; № 1–7 за 1944) за перыяд з 22 чэрвеня 1943 г. да 20 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: М. П. Смірноў, У. А. Ляўданскі.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Сцяг камунізма»). З 1 мая 1962 г. мела назву «Сцяг працы». З 1965 г. друкавалася як орган Пухавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Пухавіцкія навіны» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт і Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.