Дата стварэння: 05.03.2024 09:19:00
Дата змены: 11.09.2024 15:01:30
«Партиза́н Го́мельщины»
Газета, заснавана ў красавіку 1935 г. (першы вядомы нумар — № 2 за 23.4.1935) пад назвай «Сталінец», орган Журавіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. З верасня 1938 г. мела назву «Сцяг камунізма». Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Журавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядома 10 нумароў (№ 11–20) за перыяд з 20 ліпеня да 25 верасня 1943 г. на беларускай (загаловак і падзагаловак № 11–12) і рускай мовах. Рэдактар А. I. Казіміраў.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад першапачатковай назвай. З ліпеня 1956 г. называлася «Сцяг перамогі». Друкавалася як орган Журавіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 100 за 13 снежня 1956 г. у сувязі са скасаваннем Журавіцкага раёна.