Дата стварэння: 05.03.2024 09:19:56
Дата змены: 11.09.2024 15:20:47
«Партиза́нская пра́вда»
Газета, заснавана ў 1931 г. пад назвай «За камуністычную працу». З 22 студзеня па 14 чэрвеня 1938 г. мела назву «Бальшавік Магілёўшчыны». З 16 чэрвеня 1938 г. называлася «Сацыялістычная праца». Друкавалася як орган Магілёўскага сельскага райкама КП(б)Б і райвыканкама, з лютага 1940 г. — орган Магілёўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выходзіла да 2 ліпеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Магілёўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 24 нумары (№ 12–26 за 1943; № 27–35 за 1944) за перыяд з 7 ліпеня 1943 г. да 16 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: С. І. Каўрыгін (№ 12–26 за 1943), Ц. К. Зомаў. Наборшчыкі і друкары: А. І. Шубадзёраў, В. А. Шубадзёрава.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Сацыялістычная праца»). З 1 мая 1962 г. называлася «За камуністычную працу». З 1965 г. друкавалася як орган Maгiлёўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Прыдняпроўская ніва» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт.