Дата стварэння: 05.03.2024 09:20:25
Дата змены: 15.03.2024 08:47:57
«Партиза́нская пра́вда»
Газета, орган Докшыцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіла ў лістападзе 1943 — чэрвені 1944 г. на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Вядомы № 14 за чэрвень 1944 г. на рускай мове. Рэдактар І. А. Нікіценка.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Ленінская праўда» па красавік 1962 г. Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Ленінская трыбуна». Друкавалася як орган Докшыцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Віцебскай вобласці.
З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Родныя вытокі» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт і Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў.