ПАРТЫЗАН , газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Суражскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці
pdf

«ПАРТЫЗАН»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:20:59

Дата змены: 11.09.2024 14:55:54


«Партыза́н»

Газета, заснавана ў сакавіку 1933 г. пад назвай «Ударнік» як орган Су́ражскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 4 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Суражскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў лютым — кастрычніку 1943 г. Вядомы № 1 газеты за 5 лютага 1943 г. на беларускай мове. Рэдактар А. М. Шутаў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад першапачатковай назвай. Са студзеня 1957 г. называлася «Кліч Ільіча». Друкавалася як орган Су́ражскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 5 за 16 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Су́ражскага раёна.