СТАЛІНЕЦ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Грэскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці
pdf

«СТАЛІНЕЦ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:35:51

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20

«Ста́лінец»

Газета, заснавана ў маі 1935 г. як орган Грэскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. Выходзіла да 21 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Грэскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядомы 61 нумар за перыяд з 27 чэрвеня 1943 г. да 1 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Асобныя нумары (№ 1–6) і часткова тэкст іншых нумароў на рускай мове. Рэдактар Т. М. Беразоўскі.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З ліпеня 1956 г. называлася «За камунізм», друкавалася як орган Грэскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 102 за 20 снежня 1956 г. у сувязі са скасаваннем Грэскага раёна.