pdf

«СТАЛІНСКАЯ ПРАЎДА»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:36:04

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20

«Ста́лінская пра́ўда»

Газета, заснавана ў маі 1931 г. пад назвай «Калгаснік Петрыкаўшчыны» як орган Петрыкаўскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. З чэрвеня 1938 г. называлася «Сталінская праўда». Выходзіла да 4 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Петрыкаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 16 нумароў (№ 1–16) за перыяд з 20 чэрвеня да 17 лістапада 1943 г. на беларускай мове. Рэдактар А. К. Курапаценка.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. У перыяд з 24 чэрвеня 1956 г. да 21 красавіка 1962 г. называлася «Сцяг Кастрычніка». Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 12 сакавіка 1963 г. пад назвай «За новыя рубяжы». З 1965 г. друкавалася як орган Петрыкаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.

З 26 жніўня 1995 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Петрыкаўскія навіны» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт і Петрыкаўскі раённы Савет дэпутатаў.