СТАЛІНСКІ ШЛЯХ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Стрэшынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Гомельскай вобласці
pdf

«СТАЛІНСКІ ШЛЯХ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:36:23

Дата змены: 11.09.2024 14:18:05

СТАЛІНСКІ ШЛЯХ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Стрэшынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Гомельскай вобласці

Газета «Сталінскі шлях» — орган Стрэшынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Ста́лінскі шля́х»

Газета, заснавана ў 1940 г. як орган Стрэшынскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 28 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Стрэшынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядома 7 нумароў (№ 1–7) за перыяд з 13 верасня да 11 лістапада на беларускай мове. Рэдактар М. П. Кручкоў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай да 24 чэрвеня 1956 г., затым называлася «Ленінскі заклік». Друкавалася як орган Стрэшынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 101 за 16 снежня 1956 г. у сувязі са скасаваннем Стрэшынскага раёна.