Дата стварэння: 05.03.2024 09:37:21
Дата змены: 11.09.2024 15:51:20
«Сцяг соцыялі́зма» («Сцяг сацыялізма»)
Газета, заснавана ў снежні 1930 г. пад назвай «За калектывізацыю» як орган Чашніцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. З 2 снежня 1931 г. мела назву «Шлях сацыялізма». З 11 ліпеня 1938 г. называлася «Сцяг сацыялізма». Выходзіла да 26 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Чашніцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 34 нумары за перыяд з 3 красавіка 1943 г. да 1 лютага 1944 г. на беларускай і рускай мовах.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай да 21 красавіка 1962 г. Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Чырвоны прамень». Друкавалася як орган Чашніцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Чырвоны прамень» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Чашніцкі раённы выканаўчы камітэт і Чашніцкі раённы Савет дэпутатаў.