Дата стварэння: 05.03.2024 09:38:02
Дата змены: 11.09.2024 14:47:18
«Че́рвеньский партиза́н» («Червенский партизан»)
Газета, заснавана ў 1930 г. як орган Чэрвеньскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З 2 студзеня 1931 г. мела назву «Калектывіст». Выходзіла да 21 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Чэрвеньскага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядома 37 нумароў (№ 1 за 1942; № 2–20 за 1943; № 1–17 за 1944) за перыяд з 23 снежня 1942 г. да 22 чэрвеня 1944 г., пераважна на рускай мове. Асобныя нумары (№ 2–5, 7–12 за 1944) на беларускай мове. Рэдактар У. А. Шыдлоўскі.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Калектывіст». З 5 мая 1962 г. называлася «Уперад». З 1965 г. друкавалася як орган Чэрвеньскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
З кастрычніка 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Раённы веснік» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт і Чэрвеньскі раённы Савет дэпутатаў.