pdf

«ЧЫРВОНАЯ ЗАРА»

Дата стварэння: 05.03.2024 10:13:44

Дата змены: 11.09.2024 14:23:05

ЧЫРВОНАЯ ЗАРА, газета

Газета «Чырвоная зара» — орган Чырвонаслабодскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Чырво́ная зара́»

Газета, заснавана ў студзені 1931 г. пад назвай «Калгаснік» як орган Чырвонаслабодскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З 18 чэрвеня 1938 г. мела назву «Калгаснік на рубяжы». З 15 красавіка 1940 г. называлася «За сталінскі ўраджай». Выходзіла да 18 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Чырвонаслабодскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Першы нумар газеты за 20 жніўня 1943 г. называўся «Калгаснік Чырвона-Слабодчыны». Вядома 46 нумароў за перыяд з 20 жніўня 1943 г. да 24 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: М. П. Кожураў, I. Ф. Саніковіч (з верасня 1943).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Чырвонаслабодскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 69 за 9 ліпеня 1959 г. у сувязі са скасаваннем Чырвонаслабодскага раёна.