Дата стварэння: 05.03.2024 10:28:16
Дата змены: 11.09.2024 15:51:20
«Чырво́ны сцяг»
Газета, заснавана ў верасні 1939 г. (першы вядомы нумар — № 2 за 30.9.1939). Друкавалася як орган Часовага ўпраўлення Маладзечанскага павета; Маладзечанскага павяткама КП(б)Б і выканкама; Маладзечанскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Вілейскай вобласці.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Маладзечанскага падпольнага райкама КП(б)Б і партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага (Вілейскай вобласці). Вядома 13 нумароў (№ 73 за 1943; № 1–12 за 1944) за перыяд з мая 1943 г. да 1 мая 1944 г. на беларускай і рускай мовах.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 23 чэрвеня 1957 г. мела назву «Сцяг Кастрычніка». З 2 сакавіка 1963 г. называлася «Святло камунізму». З 1965 г. друкавалася як орган Маладзечанскіх райкама і гаркама КПБ, раённага i гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў 1977).
З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Маладзечанская газета» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт і Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.