ЧЫРВОНЫ СЦЯГ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Свірскага падпольнага райкама КП(б)‌Б
pdf

«ЧЫРВОНЫ СЦЯГ»

Дата стварэння: 05.03.2024 10:28:36

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20


ЧЫРВОНЫ СЦЯГ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Свірскага падпольнага райкама КП(б)‌Б

Газета «Чырвоны сцяг» — орган Свірскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Чырво́ны сцяг»

Газета, орган Свірскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Вілейскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядома 6 нумароў (№ 25, 28–30 за 1943; № 1, 2 за 1944) за кастрычнік 1943 — студзень 1944 г. на беларускай мове (асобныя нумары на рускай мове). Рэдактары: С. Р. Сакомскі, І. I. Бабоўка.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. У перыяд з 3 лістапада 1944 г. да 29 чэрвеня 1956 г. мела назву «Сталінскі шлях», затым называлася «Зара». Друкавалася як орган Свірскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Маладзечанскай вобласці (з верасня 1944). Выданне спынена на № 106 за 5 верасня 1959 г. у сувязі са скасаваннем Свірскага раёна.