pdf

«ЧЫРВОНЫ ХЛЕБАРОБ»

Дата стварэння: 05.03.2024 10:28:51

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20

ЧЫРВОНЫ ХЛЕБАРОБ, газета

Газета «Чырвоны хлебароб» — орган Талачынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Чырво́ны хлебаро́б»

Газета, заснавана ў красавіку 1931 г. пад назвай «Калгаснік Талачыншчыны» як орган Талачынскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. З 22 чэрвеня 1938 г. мела назву «Чырвоны хлебароб». Выходзіла да 25 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Талачынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў сакавіку 1943 — маі 1944 г. Усяго за гэты перыяд былі выдадзены 43 нумары (паводле звестак рэдактара газеты А. П. Пахамовіча). Вядома 7 нумароў (№ 1–6, 12) за перыяд з 15 сакавіка да 5 снежня 1943 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар А. П. Пахамовіч.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 1 студзеня 1960 г. змяніла назву на «Ленінец». З 1 мая 1962 г. называлася «Сцяг Ільіча». З 1965 г. друкавалася як орган Талачынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, з 2001 г. выходзіць пад назвай «Наша Талачыншчына» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Талачынскі раённы выканаўчы камітэт і Талачынскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.