ШЛЯХ СОЦЫЯЛІЗМА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Жлобінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б
pdf

«ШЛЯХ СОЦЫЯЛІЗМА»

Дата стварэння: 05.03.2024 10:29:13

Дата змены: 11.09.2024 14:18:05

ШЛЯХ СОЦЫЯЛІЗМА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Жлобінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б

Газета «Шлях соцыялізма» — орган Жлобінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Шлях соцыялі́зма» («Шлях сацыялізма»)

Газета, заснавана ў чэрвені 1931 г. як орган Жлобінскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 25 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Жлобінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 6 нумароў (№ 2, 4, 6, 8, 11, 16) за перыяд з 30 ліпеня да 13 лістапада 1943 г. на беларускай мове. Рэдактар М. М. Целяпнёў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 26 красавіка 1962 г. называлася «Камуніст». З 1965 г. друкавалася як орган Жлобінскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Новы дзень» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт і Жлобінскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты.