Дата стварэння: 15.03.2024 10:50:06
Дата змены: 06.03.2025 09:59:44
Партыза́нскі атра́д 2‑і Хо́цімскі
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Хоцімскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага раёнаў Магілёўскай вобласці БССР і Клятнянскага pаёна Арлоўскай вобласці РСФСР (цяпер у Бранскай вобласці Расіі).
Створаны ў кастрычніку 1941 г. у Хоцімскім pаёне. У баі з карнікамі ў ліпені 1942 г. атраду нанесены цяжкія страты; 28 жніўня 1942 г. атрад уліўся ў партызанскую брыгаду «Уперад» Гомельскай вобласці, з лета 1943 г. дзейнічаў самастойна.
Атрад (54 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 1 кастрычніка 1943 г.
Камандзіры атрада: Л. У. Казакоў (загінуў), Б. М. Уткін; камісар А. Г. Макагонаў.