Дата стварэння: 15.03.2024 10:50:24
Дата змены: 05.03.2025 09:09:50
Партыза́нскі атра́д 44‑ы
Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Сфарміраваны ў снежні 1942 г. з партызан, вылучаных брыгадай імя С. Г. Лазо Арлоўскай вобласці РСФСР, і жыхароў Касцюковіцкага раёна.
Атрад (110 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 1 кастрычніка 1943 г.
Камандзір атрада В. I. Сырамятнікаў; камісар М. Р. Папоў; начальнікі штаба: М. Літвінаў, М. І. Кузняцоў.