pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД «ГРОМАВА»

Дата стварэння: 15.03.2024 10:54:46

Дата змены: 28.05.2025 12:04:03


Партыза́нскі атра́д «Гро́мава»

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага, Навагрудскага і Лідскага раёнаў Баранавіцкай вобласці.

Створаны ў красавіку 1942 г. з ваеннаслужачых, якія не выйшлі з варожага акружэння. У стварэнні атрада актыўна ўдзельнічалі жыхары вёсак Цырын, Літараўшчына, Бабонеўка, Падгайна Карэліцкага раёна, Пудзіна Навагрудскага раёна.

Партызаны ў красавіку і маі 1942 г. разграмілі гарнізон у в. Цырын і захапілі зброю, у засадзе на шашы Навагрудак — Баранавічы разбілі 3 аўтамашыны, у баі ў в. Літараўшчына разбілі атрад карнікаў. У ліпені 1942 г. каля в. Пудзіна Лідскага раёна атрад у баі пацярпеў вялікія страты і быў рассеяны. Частка партызан пайшла ў атрад «Золатава» (гл. Партызанская брыгада Першамайская), астатнія да снежня 1942 г. дзейнічалі самастойнай групай, потым уліліся ў атрад «Іскра» (гл. Партызанская брыгада імя С. М. Кірава Баранавіцкай вобласці).

Камандзір — лейтэнант У. Угрумаў («Громаў») загінуў.